Глыбокае
Глыбоцкія журналісты наведалі магілу Яўгена Самсонава. Гэта адбылося 2 лістапада. Яўген Самсонаў быў актыўным сябрам Глыбоцкай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён раптоўна памёр у ліпені гэтага году.
Полацак
1 лістапада вернікі ўніяцкай царквы сьвятога Язафата ў Полацку сабраліся на супольную малітву на Бельчыцкіх могілках. На могілках знаходзіцца Крыж пакуты ў памяць беларусаў, рэпрэсаваных савецкім рэжымам. Казаньне да тых, хто сабраўся, прамовіў сьвятар Аляксандар Шаўцоў.
Крыж быў усталяваны ў 1991 годзе. Менавіта тут, у Бельчыцкім лесе, як сьведчыць паданьне, супрацоўнікі НКВД хавалі свае ахвяры. Таму штогод на Дзяды, у памяць ахвяр бальшавіцкага і фашыстоўскага рэжымаў, ля Крыжа пакуты ладзяцца памінальныя мерапрыемствы.
https://viciebskspring.org/news/akcyi/item/768-aktyvisty-vitsebskaj-voblastsi-adznachyli-dzyady-fota#sigProId5837a06608
Ворша
Прадстаўнікі грамадзка-палітычных арганізацыяў Воршы традыцыйна наведалі помнік на месцы масавых расстрэлаў на Кабыляцкай гары. Прысутныя правялі невялікую прыборку тэрыторыі каля помніку, а потым запалілі зьнічкі ў памяць пра загінулых там нявінна забітых людзей. Прагучалі ўспаміны сваякоў, да помніку ляглі вянкі і жывыя кветкі.
Гісторыкі мяркуюць, што на Кабыляцкай гары могуць знаходзіцца парэшткі каля 5000 расстраляных пры канцы 1930-х гадоў жыхароў рэгіёну.
https://viciebskspring.org/news/akcyi/item/768-aktyvisty-vitsebskaj-voblastsi-adznachyli-dzyady-fota#sigProIdefea161823
Паводле westki.info і orsha.eu