Мяркуецца, што вайскова-патрыятычны летнік для 200 дзяцей і падлеткаў з Беларусі і Расеі будзе працаваць на працягу трох тыдняў у чэрвені-ліпені. І завяршыцца вялікім ідэалагічным мерапрыемствам – днем памяці партызанаў і падпольшчыкаў, якія раней асабіста з’язджаліся на сустрэчы ў першую ліпеньскую нядзелю. У дзень закрыцця летніка адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку «тэатралізаваная рэканструкцыя партызанскага быту» і «падвядзенне вынікаў працы». Якой канкрэтна выхаваўчай працай тут будуць займацца, вынікае з таго, што летнік названы «вайскова-патрыятычным».
Адкрыты 3 ліпеня 1959 г. мемарыяльны комплекс «Курган Дружбы» быў створаны ў памяць пра партызанскі і падпольны рух у гэтым рэгіёне. Побач з уласна курганам устаноўлены памятныя знакі ў гонар Прошкаўскай падпольнай камсамольскай арганізацыі (на беларускім баку), сакратара Себежскага падпольнага райкома камсамолу Марыі Пынты (на расейскім баку) і Героя Савецкага Саюзу Іманта Судмаліса (на латышскім баку). Летась 22 кастрычніка мемарыяльныя пліты з боку Латвіі былі дэмантаваныя.
У лістападзе мінулага году кіраўніца наваполацкага пашуковага атраду Святлана Камагорцава прапанавала зладзіць беларуска-расейскую патрыятычную акцыю, у выніку якой на памежжы дзвюх дзяржаў, без удзелу Латвіі, з’явіўся б новы сімвал. Верагодна, што дзеля ўвасаблення гэтай ідэі і ствараецца вайскова-патрыятычны летнік.
Лявон Каляда
Чацвер, 06 Красавік 2023
Для дзяцей з Віцебшчыны і Пскоўшчыны зладзяць вайскова-патрыятычны летнік
Яго плануюць арганізаваць на расейскай тэрыторыі (у Себежскім раёне) паблізу ад «Курган Дружбы» – савецкага помніка на памежжы Беларусі, Расеі і Латвіі. З латвійскага боку частка мемарыялу была разбурана ў кастрычніку мінулага году, бо ўрад Латвіі выступае за знішчэнне помнікаў савецкай гісторыі. У Беларусі рашэнне суседняй краіны было названа «здрадай» подзвігу ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І цяпер арганізацыя летніка мае на мэце «стварэнне ўмоваў дзеля супольнага вывучэння і захавання гістарычнай памяці, разумення роднасці, братэрства, адзінства народаў Беларусі і Расеі».
Апублікавана ў
Акцыі
Тэгі: