Малады чалавек на вачох у людзей падняўся на слуп і ўстанавіў там нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Гэта адбылося ў самым цэнтры гораду, каля "Сіняга дому". Акцыя праведзеная ў гонар 150-годзьдзя паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Бел-чырвона-белы беларускі сьцяг застаецца дэ-факта забароненым у краіне, пасьля таго як у 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка замяніў яго на чырвона-зялёны савецкі.
Віцьбіч Сяргей Каваленка трапіў у турму ў 2012-м, за тое што ўмацаваў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай каляднай ялінцы гораду. У Віцебску дзейнічае таямнічы Мірон, які вывешваў сьцягі на самых высокіх і недасяжных пунктах, у тым ліку на лініях электраперадач.
Крыніца: «Наша Ніва»