Нагодай паслужыла тое, што Ірына Лібік размясціла ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники” тры відэазапісы з выявай нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Гэта суд Браслаўскага раёна палічыў несанкцыянаваным пікетам, бо Браслаўскі райвыканкам дазволу на гэта не даваў.
На судовым пасяджэнні жанчына прызнала віну часткова. Браслаўскі суд прысудзіў Ірыне Лібік за гэта 30 базавых велічыняў штрафу, што складае 1110 беларускіх рублёў.
У пастанове суда адзначаецца, што Ірына Лібік працавала прадаўцом крамы "Разета-мэбля". Як вядома, яна ж была і дырэктарам мэблевай крамы ТАА "Разета-мэбля", якая з мінулага года знаходзіцца ў стане ліквідацыі.
Жана Лесавік