Найбольш часта суды першай інстанцыі, якія прымянялі пакаранні за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў былі: суд Кастрычніцкага раёна Віцебска -31 раз, Полацкага раёна і г. Полацка -28, г. Наваполацка - 27, суд Глыбоцкага раёна - 22, Першамайскага раёна Віцебска - 21. Суды Лепельскага, Міёрскага, Пастаўскага і Аршанскага раёнаў па 13 рашэнняў, Докшыцкага раёна -11.
Далей ідуць суды, якія менш за дзесяць разоў судзілі мясцовых жыхароў за «экстрэмізм». Гэта суд Чыгуначнага раёна Віцебска і Чашніцкага раёна, якія гэта зрабілі па 7 разоў, Ушацкага раёна - 5, Верхнядзвінскага раёна -4, Бешанковіцкага раёна, Гарадоцкага раёна і Бешанковіцкага раёна па 3, Расонскага раёна і Віцебскага раёна па 2, Талочынскага раёна і Шаркаўшчынскага раёна па 1 у кожным раёне.
Суддзі-«рэкардсмены», якія найбольш, часта выносілі пастановы па ч. 2 арт. 19.11: Зінаіда Балаболава (г. Наваполацк) – 27 разоў, Уладзімір Царыкаў (Кастрычніцкі раён Віцебска) – 16, Андрэй Тарасевіч (Глыбоцкі раён) – 13, Ірына Яскевіч (Міёрскі раён) – 11.
Неабходна адзначыць, што дадзеная статыстыка толькі адлюстроўвае тэндэнцыі рэпрэсій у рэгіёне, бо дакладную колькасць «экстрэмісцкіх» судовых працэсаў улады старанна хаваюць ад публічнага агляду.
Юрый Хоміч