Апрача «сутак» або штрафа, прадугледжаных артыкулам 19.11 КаАП, асуджаным за «распаўсюд экстрэмізму» пагражае звальненне – калі яны займаюцца педагагічнай дзейнасцю. Праваабаронцам вядома ўжо пра некалькі дзясяткаў падобных выпадкаў на Віцебшчыне. Спадарыня Наталля ўжо ў пенсійным узросце, але працуе. Пастанову па адміністрацыйнай справе выкладчыцы ВНУ мае вынесці суд Першамайскага раёну Віцебска.
Наталля Тарабука працуе ў тэхналагічным універсітэце з 1994 года, займае пасаду дацэнта, з“яўляецца адной з заснавальніц спецыяльнасці «Камунікатыўны дызайн» у ВДТУ, з“яўляецца адмыслоўцам па вырабу ўпакоўкі, распрацоўцы фірмовага стылю, Сярод выкладчыцкіх дасягненняў Наталлі – падрыхтоўка пераможцаў многіх міжнародных фестываляў па дызайне.
Таццяна Віктарава