Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманні полацкіх музейных супрацоўнікаў і навукоўцаў адбыліся 29 і 30 сакавіка. Усяго за два дні затрымалі 11 чалавек. Імаверна, іх звінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) за каментары і лайкі ў сацсетках і месэнджарах. У затрыманых прайшлі ператрусы, міліцыянты забралі ў іх тэлефоны і аргтэхніку.
Першымі 29 сакавіка былі асуджаныя на 15 сутак былая дырэктарка Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, кандыдатка мастацтвазнаўства Тамара Джумантаева, фатограф Кірыл Смалякоў і электрык установы.
Затрыманні музейных супрацоўнікаў і навукоўцаў сталі працягам маштабнай аблавы сілавікоў, якая пачалася ў Полацку яшчэ ў 20-х ліках сакавіка. Напярэдадні Дня Волі. Праўладныя Тэлеграм-каналы апублікавалі некалькі «пакаяльных відэа», на якіх людзі гавораць, што іх затрымалі за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт-рэсурсы.
Міхась Хмара
Субота, 01 Красавік 2023
У Полацку пакаралі арыштамі яшчэ некалькі музейных супрацоўнікаў і навукоўцаў
31 сакавіка 10 сутак арышту прысудзілі кандыдату філасофскіх навук Ігару Бортніку, старшых навуковых супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка запаведніка запаведніка Касцючэнку і Шыбко асудзілі на 15 сутак. 30 сакавіка ў судзе Полацку і Полацкага раёну 15 сутак арышту прысудзілі былой супрацоўніцы музея-запаведніка запаведніка Алене Ходзікавай.
Апублікавана ў
Адміністрацыйны перасьлед
Тэгі: