Нягледзячы на тое, што Мікалай Шарах выдаліў “Фэйсбук “ яшчэ чатыры месяцы таму, але скрыншот з падпіскай на так званыя экстрэмісцкія каналы ў судзе былі прадстаўленыя за 9 лютага 2023 года. У судзе таксама паведамілі, што ўжо 2 сакавіка ў інтэрнэце нічога не было. І хоць адвакат Мікалая Шараха звяртаў на гэта ўвагу, але суддзя Раіса Штуро ўсё адно прысудзіла яму 15 сутак.
Падтрымаць Мікалая Шараха падчас суда прыйшлі яго сябры і калегі. Адбываць пакаранне прафсаюзны лідар будзе хутчэй за ўсё ў Наваполацкім ЦІПе, дзе зараз адбываюць пакаранне іншыя затрыманыя жыхары Полацка і Наваполацка па такіх жа падобных справах.
Нагадаем, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха затрымалі ўчора, 6 сакавіка, полацкія міліцыянты ў яго дома ў Полацку а 15:30 па заданні КДБ.
Таксама ў мінулым годзе яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі на суткі, але пасля адпускалі. Раней сілавікі праводзілі ў яго дома і вобшук.
Інга Сташэўская