Пятніца, 10 Люты 2023

У Докшыцах будуць заводзіць адміністрацыйныя і крымінальныя справы з-за актыўнасць у інтэрнэце і рэпосты

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Пракурор Докшыцкага раёна Алег Несцяронак. Пракурор Докшыцкага раёна Алег Несцяронак.

Суполка Укантакце «Докшыцы лайф» прызнана экстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняў суд Чашніцкага раёна яшчэ 23 снежня 2022 года. 

Але цяпер пракурор раёна Алег Несцяронак паведаміў праз докшыцкую раённую газету “Родныя вытокі” , што ў дачыненні да стваральнікаў, адміністратараў, актыўных удзельнікаў, якія займаліся рэпостамі і іншай папулярызацыяй рэсурсу, будуць узнімацца пытанні аб адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Нагадаем,  раней была ўнесена ў рэспубліканскі спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў прадукцыя Telegram-груп "Докшыцы для жыцця!" і "Begoml".

Улады праз “раёнку” раяць дакшыччанам  адпісацца ад гэтых рэсурсаў, каб не стаць выпадковым распаўсюджвальнікам забароненай імі ж інфармацыі.

Інга Сташэўская