Грамадскія работы заключаюцца ў выкананні фізічнай асобай у вольны ад асноўнай работы, службы або вучобы час бясплатных работ, накіраваных на дасягненне грамадска карысных мэт.
Суд мае права прызначыць гэтае пакаранне на тэрмін ад васьмі да шасцідзесяці гадзін і выконваюцца не больш за чатыры гадзіны ў дзень.
Грамадскія работы могуць накладацца судом пры наяўнасці згоды фізічнай асобы, якая ўчыніла адміністрацыйнае правапарушэнне, на іх прымяненне.
Пры гэтым яны не могуць быць накладзены на пенсіянераў, непаўналетніх, людзей з інваліднасці першай і другой груп, цяжарных, і таксама жанчын або мужчын, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду дзіцяці і неграмадзян Беларусі.
Пакуль суды Віцебскай вобласці мінімальна прымяняюць папраўчыя работы ў дачыненні да правапарушальнікаў.
У 2022 годзе адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе грамадскіх работ прымянялася ў дачыненні да 232 асоб. У параўнанні з іншымі відамі спагнанняў (штраф - больш за 11,5 тыс. асоб, арышт каля 3,4 тыс.), гэта складае 1,4% ад агульнай колькасці вынесеных рэпрэсіўных пастаноў.
Але важна разумець, што пры накладанні гэтага віду спагнання суды павінны выконваць шэраг заканадаўчых норм і ўлічваць шмат нюансаў.
Як паказвае правапрымяняльная практыка, ёсць некалькі аб'ектыўных перашкод шырокаму прымяненню папраўчых работ.
Перш за ўсё, далёка не ўсе парушальнікі даюць згоду на тое, каб быць падвергнутым такому спагнанню. Часцей за ўсё людзі аддаюць перавагу выплаціць штраф, чым займаўся на працягу двух тыдняў добраўпарадкаваннем, азеляненнем і ачысткай тэрыторыі.
Акрамя таго, мясцовыя органы ўлады аказаліся не гатовыя да арганізацыі грамадскіх работ. У прыватнасці, яны не вызначалі месцы для адбывання гэтага спагнання. Чыноўнікі проста перакінулі гэты абавязак на крымінальна-выканаўчыя інспекцыі органаў унутраных спраў, якія займаюцца арганізацыяй грамадскіх работ у межах крымінальнага пакарання.
Хочацца адзначыць, што на працягу больш за два гады па «палітычных» артыкулах суды Віцебскага рэгіёну не разу не прымянілі грамадскія працы ў якасці альтэрнатывы адміністрацыйным арыштам.
Іван Чайка