Ёсць інфармацыя пра тое, што працэдуру разгляду звароту распачала Рабочая група па адвольным затрыманням, Спецдакладчык па Беларусі, а таксама Спецдакладчыкі па свабодзе меркаванняў і іх выяўлення і па свабодзе мірных сходаў і асацыяцый.
Усё пачалася з таго, калі сілавікі, 22 лістапада, пачалі разгром руху “За Свабоду!” з правядзення вобшукаў у актывістаў гэтай апазіцыйнай грамадскай арганізацыі. Яны затрымалі больш за 30 з ліку кіраўнікоў і сяброў Руха, у тым ліку і жыхарка Верхнедзвінска Валянціна Болбат. Пасля фармальных следчых дзеянняў Валянціна была затрымана да суда.
Пасля вызвалення некаторых актывістаў, яны паведамілі распавялі аб тым, што следчыя цікавіліся кіраўнікамі арганізацыі і яе сябрах, якія з’ехалі з краіны.
Для даведкі.Спецыяльныя працэдуры – гэта незалежныя эксперты ў галіне правоў чалавека, упаўнаважаныя інфармаваць і кансультаваць па пэўных пытаннях у галіне правоў чалавека альбо па сітуацыях з правамі чалавекка ў пэўных краінах. Сістэма Спецыяльных працэдур з'яўляецца цэнтральным элементам механізма ААН па правах чалавека і ахоплівае ўсе правы чалавека: грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя.
Іван Чайка