Як на ўмовах ананімнасці расказалі жыхары Віцебску, у якіх прайшлі ператрусы, міліцыянты паводзілі сябе ветліва і вэрхалу пасля сябе не пакінулі. Яны шукалі бел-чырвона-белую сімволіку, а таксама доказы таго, што нехта «зліваў» у сеціва асабістыя дадзеныя так званых сілавікоў. З гэтай мэтай падчас ператрусаў былі канфіскаваны мабільныя тэлефоны.
Пакуль ніхто з віцяблянаў, у якіх правялі ператрусы, не затрыманы. Асобна на допыты іх таксама не выклікалі.
Найверагодней, што міліцыянты прыходзілі з ператрусам паводле дадзеных у запісных кніжках, знойдзеных у кіраўнікоў рэгіянальных структур выбарчага штабу Віктара Бабарыкі – ператрусы ў іх адбыліся раней і ў Віцебску і ў Менску.
Дзяніс Лагода