«Потым мяне павезлі дахаты і правялі агляд кватэры. Забралі ўсю аргтэхніку, у тым ліку камп’ютар мужа і непрацоўны сістэмны блок, якім ніхто не карыстаўся. Забралі мабільны тэлефон, мае асабістыя запісы і нават паветраныя шарыкі белага, чырвонага і аранжавага колеру – я іх захоўвала, каб упрыгожыць кватэру ў дзень народзінаў. Таксама ў міліцыі застаўся мой аўтамабіль. Супрацоўнікі сказалі, што пакідаюць яго ў якасці закладу да выплаты штрафу, які, па іх меркаванні, накладзе на мяне суд», – распавяла Таццяна Юхо.
У дачыненні жанчыны міліцыя распачала адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 КаАП. Працэс мае адбыцца 10 лютага а 14.30 у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.
Даведка: «Витебский вестник» — гэта дайджэст мясцовых і агульнабеларускіх навін, выдаецца і распаўсюджваецца неперыядычна і на валанцёрскіх пачатках. Міліцыя шукае распаўсюднікаў і выдаўцоў, бо выданне робіць публічнай тую інфармацыю, якую не размяшчаюць дзяржаўныя СМІ. Яно арыентаванае на людзей сталага веку, якія не карыстаюцца інтэрнэтам і звыклі да “газетнага” фармату навін.