Вымушаную палітэмігрантку з Пастаўшчыны, адміністратарку варшаўскага шэлтара для палітуцекачоў з Беларусі, 2 тыдні цкуюць невядомыя.
У варшаўскую паліцыю пададзена заява пра пагрозы жыццю. Цкаванне працягваецца ўжо два тыдні. Невядомыя дасылаюць Ганне Федаронак фотакалажы з надмагільнымі помнікамі і раяць “закупляць паболей месца на могілках, бо сям’я вялікая”.
Не журналістыка, а контрпрапаганда: загадчык аналітычнага аддзела газеты "Витебские вести" прызнаў, чым займаецца
Святаслаў Міхайлаў, былы ідэолаг, а цяпер супрацоўнік абласной газеты, з'яўляецца аўтарам відэапраекта "Вести не молчат". У TikTok-акаўнце, які вядзе супрацоўнік рэдакцыі, так і напісана "Аналитический контрпропагандистский проект". І калі вы думаеце, што ў ім Святаслаў Міхайлаў абвяргае "прапаганду" з незалежых СМІ, то памыляецеся. Складанай аналітычнай працай вядучы не займаецца, а проста палівае брудам урады суседніх з Беларуссю замежных краін, вымушаных эмігрантаў, дзеячоў апазіцыі ў замежжы і ўсіх, хто не падзяляе афіцыйную дзяржаўную палітыку.