Эколагі: існуе небяспека забруджвання крыніц пітной вады рэчывамі з жывёламагільніка
Віцебскія экаактывісты заклікаюць улады прадухіліць пранікненне прадуктаў жывёламагільніка ў пітныя воды ў в. Доўжа Віцебскага раёна, якое можа ўзнікнуць пры будаўніцтве завода па вытворчасці вакцын. Праз збор подпісаў яны патрабуюць правесці паўнавартасную экалагічную экспертызу забруджвання вод пры вытворчасці землеўпарадкавальных прац. Зварот да ўладаў падпісала ўжо больш за 50 чалавек. Далучыцца да петыцыі можна тут.
У Сянне правесці «урок мужнасці» запрасілі байкера, які жыве пад лозунгам «Дзе мы – там Расея»
«Урок мужнасці» для вучняў 6-8 класаў СШ №2 правёў Алег Усціновіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» і адгалінавання байкерскага клубу «Ночные волки». Алег Усціновіч пазіцыянуе сябе як аматара вайсковай гісторыі, у прыватнасці, займаецца вывучэннем падзеяй Вялікай Айчыннай вайны на Сенненшчыне. Але на «уроку мужнасці» ён размаўляў з дзецьмі не толькі пра тагачасныя падзеі, але і пра сітуацыю ва Украіне – з пазіцыі чалавека, які выступае «за аб’яднанне рускіх людзей, каб не было гэтых межаў».
Браслаўская «раёнка» абяцае бонусы арганізацыям, якія змусяць падпісацца сваіх работнікаў
Раённая газета Браслаўская звязда» абвясціла, як падае гэта сайт «раёнкі», беспрэцэдэнтную акцыю пад назовам «Час быць разам». Арганізацыям раёну абяцаюць бясплатнае размяшчэнне віншаванняў, бясплатную рэкламу на старонках газеты і ў сацыяльных сетках, публікаванне бясплатных аб’яваў пра правядзенне «прамых ліній», прыёмаў грамадзян і гэтак далей. І нават бясплатную падрыхтоўку «іміджавых палос» для арганізацый з дубляваннем матэрыялаў у інтэрнэце. Але – з адной умовай.