02.05.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

“Мы не Холопы” – "экстрэмісцкае фармаванне"

У Беларусі юбілейнае двухсотае “экстрэмісцкае фармаванне” — гэта праект “Мы не Холопы”.

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС другога траўня.

У праект “Мы не Холопы” сілавікі ўключылі ўсе сацыяльныя сеткі, відэаканал, сэрвісы для збору данатаў Boosty і Donation Alerts, а таксама інтэрнэт сайт “Блог Алега Жаўнова”.

Вядомага глыбоцкага бодзібілдара зноў будуць судзіць

Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.

Цяпер стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.

Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Гродна

Падчас размовы ў чат-рулетцы правакатар спытаў у беларуса, як ён ставіцца да Палка Каліноўскага — гарадзенец адказаў, што падтрымлівае беларускіх ваяроў.

Крыніца: Чарговае "экстрэмісцкае фармаванне", новыя справы супраць палітвязняў: хроніка пераследу першага і другога траўня