16.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.05.2024 Тэгі: заканадаўства, улады, выбары-2024 Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары", якая вядзецца Беларускім Хельсінскім камітэтам і Праваабарончым цэнтрам "Вясна", прааналізавала Усебеларускі народны сход (УНС).

16.05.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў, псіхалагічная дапамога Праз рэпрэсіі, якія ахапілі Беларусь пасля акцый пратэсту ў 2020 годзе, многія з нас сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі рознага характару. Асабліва гэта закранула тых, хто праходзіў праз пазбаўленне ці абмежаванне волі. Многія палітвязні падчас зняволення сутыкаюцца з гэтым, а псіхалагічная адаптацыя пасля месцаў няволі — яшчэ адно цяжкае выпрабаванне, з якім яны мусяць спраўляцца.

16.05.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Галоўная рэдактарка выдання "Plan B" і былая палітзняволеная Вольга Лойка распавяла пра "каранцін" у СІЗА і медычную дапамогу пры праблемах з ныркамі.

16.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання Дзень палітзняволеных, заснаваны “Вясной” у гадавіну смерці ў калоніі Вітольда Ашурка, адлюстроўвае новую рэальнасць, у якой апынулася Беларусь: рэальнасць бесперапынных арыштаў і судоў, катаванняў, знявагі гонару і чалавечай годнасці. І цана лютасці дзяржаўнай машыны — здароўе і жыццё людзей, якія трапілі ў яе жораны. Вярнуць іх, на жаль, немагчыма — але мы можам зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб зменшыць шкоду, якую прыносіць час, праведзены за кратамі. 

16.05.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць Асобы: Алесь БяляцкіАлесь Бяляцкі. Фота: @rightlivelihood На гадавым сходзе Нарвежскага ПЭНа 15 траўня у ганаровыя сябры арганізацыі ўрачыста прынялі зняволенага праваабаронцу і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

16.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Іван Краўцоў. Мінскі гарадскі суд 16 траўня ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) працягвае разгляд крымінальнай справы выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” Івана Краўцова. Першае пасяджэнне адбылося 8 траўня. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.

15.05.2024 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў пра неаказанне яму дапамогі пры алергіі на цвіль у гродзенскай турме № 1, дзе ў ліпені 2023 года памёр мастак Алесь Пушкін, а таксама пра здзек канваірамі над зняволеным з псіхічным разладам падчас этапу ў сталыпінскім вагоне.

15.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, правы зняволеных Асобы: Павел Сапелка Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёлета тэмай Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі вызначыў права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. На працягу тыдня мы будзем дзяліцца матэрыяламі на гэтую тэматыку. Сёння мы публікуем інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам, у якім гаворым пра тое, што ўключае сябе права на здароўе ў зняволенні, чаму менавіта яно стала тэмай Дня палітвязняў-2024 і што сёння можа зрабіць кожны з нас для захавання здароўя палітвязняў.

15.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы "Вясны" зладзяць адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы" пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.   Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку", праз камеры якой з 2020-га года прайшлі сотні затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.