З 26 студзеня 2024 года ў сілу ўступіць новыя палажэнні Закона па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі. Новая рэдакцыя заканадаўчага акта ў значнай ступені спросціць уладам працэдуру накіравання грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю на лячэнне ў спецыяльную рэзервацыю, якія называюцца лячэбна-працоўнай прафілакторый.

Начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Васіль Пашкоўскі прыняў удзел у прафілактычным мерапрыемстве ў лячэбна-працоўным прафілакторыі № 4 у Віцебску. На сустрэчы прысутнічалі крыху больш за сто часова былых алкаголікаў і наркаманаў.

У першым палугоддзі праз суды Віцебскай вобласці прайшло 526 спраў аб накіраванні грамадзян у Лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Пры гэтым суддзі далі згоду на прымусовае лячэнне ад алкагалізму ці наркаманіі ў дачыненні да 471 жыхара ці жыхаркі Віцебшчыны. Як “лякуюць” ад алкагалізму ці наркаманіі грамадзянаў у ЛПП, можна паглядзець тут, тут і тут.

Лячэбна-працоўны прафілакторый №9 упраўлення Дэпартаменту па выкананні пакаранняў МУС па Віцебскай вобласці звярнуўся ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску з прапановай скараціць тэрмін лячэння ад алкагольнай залежнасці дзесяці жанчынам. Раней усім ім судамі быў прызначаны стандартны тэрмін лячэння 12 месяцаў, прадугледжаны Законам «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх».

Палачанін Руслан Трубкін, які адбывае «лекаваньне» ў ЛПП-8 Наваполацку, наглытаўся цьвікоў на знак пратэсту за адмову ў датэрміновым вызваленьні. Пасьля тэрміновай апэрацыі ў шпіталі пацярпелага вярнулі назад у ЛПП і замкнулі на 10 сутак у ізалятары. Адміністрацыя ЛПП сьцьвярджае, што са здароўем Руслана ўсё ў парадку.