У мэтах забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі маламерных судоў у навігацыйны перыяд суднаўладальнікі абавязаны своечасова паклапаціцца аб тэхнічным стане сваіх маламерных судоў і прайсці іх тэхнічны агляд на тэрытарыяльным участку Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных судах (ДІМС). Зазначыў дзяржаўны інспектар Браслаўскага ўчастка ДІМС Мікалай Сільчонак.

Днямі на інтэрнэт-платформе «Зручны горад» з'явілася петыцыя №5840, у якой мясцовыя актывісты прасілі чыноўнікаў Міністэрства аховы здароўя прыбраць антынавуковы артыкул з сайта Наваполацкай Цэнтральнай гарадской бальніцы, у якім сцвярджаецца аб наяўнасці прамой залежнасці «звышздольнасцяў» чалавека ад групы крыві. На думку складальнікаў петыцыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі не прызнае наяўнасць медыумаў і празорцаў навукова даказаным фактам.

Жыхары дамоў №12 і №12/1 па праспекце Будаўнікоў 13 красавіка даведаліся пра тое, што ў двары іх дома хочуць збудаваць квартал з трох пяціпавярховых дамоў, спраектаваных штучным інтэлектам і групай маладых архітэктараў. Іх  спавясцілі пра гэта аб'явамі на пад'ездах, хаця афіцыйнага грамадскага абмеркавання гарвыканкам не абвяшчаў. Ідэя наконт «ушчыльнення», а па сутнасці, пазбаўлення прыдамавой тэрыторыі, мясцовым жыхарам катэгарычна не спадабалася. Яны стварылі ініцыятыўную групу і напісалі 8 зваротаў у розныя інстанцыі, сабраўшы пад імі подпісы.

Ужо некалькі гадоў запар браслаўчан хвалюе якасць вады, якая цячэ з кранаў у іх дамах і кватэрах. Апошнім часам да скарг на перыядычна ржавую і з прымешкамі ваду дадаліся прэтэнзіі да смуроднага паху. Піша сайт braslav-star.by.

26 красавіка ў Глыбоцкім райвыканкаме адбылося прадстаўленне Дзехцяра, новага кіраўніка Глыбоцкага раённага аддзела ўнутраных спраў. Чарговы раз на гэтую пасаду прызначаюць не мясцовага чалавека. Яго папярэднік палкоўнік міліцыі Сяргей Стэльмах адпрацаваў там толькі паўтары гады. Аб прызначэнні паведаміў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў.