За апошнія 10 гадоў на аўкцыёнах Камітэтам дзяржмаёмасці Вітаблвыканкама было прададзена 23 невыкарыстоўваемыя будынкі, якія мелі гісторыка-культурную каштоўнасць. Сума ад іх продажу перавысіла чатыры мільёны рублёў. У 2020 годзе такіх аб'ектаў было прададзена чатыры, з іх два рэалізаваны на таргах за базавую велічыню. А ў маі 2024 плануецца прадаць яшчэ чатыры будынка якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць.

Раней за  ініцыятыву выйсці 9 траўня з партрэтамі  сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – найбольш актыўна выступала прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімава. У гэтым годзе яе актыўнасць напярэдадні Дня Перамогі заўважна знізілася. Аднак яна, як і летась, абяцае сёлета бясплатна раздаваць «георгіеўскія» стужкі ўдзельнікам  акцыі. 9 траўня   калона «Бессмяротнага палка» пройдзе ў «агульным страі» афіцыйнага маршу «Шэсце пакаленняў».

Чарговыя «пераўтварэнні» плануюць завяршыць  да XI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які  пройдзе  26 і 27 чэрвеня. Тымі самымі днямі будзе адзначацца і 1050-годдзе Віцебска. А мерапрыемствы да Дня Перамогі сёлета пройдуць не на плошчы, якая нават паводле назвы найбольш гэтаму адпавядае, у ў іншых мясцінах горада. Канцэрт і выстаўка вайсковай тэхнікі, якія раней праводзілі на плошчы Перамогі, цяпер пройдуць на плошчы Свабоды, а святочны салют  - каля канцэртнай залы "Витебск".

За ўдзел у пратэстных падзеях 2020 г. яму інкрымінуюць віну паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.3 арт.130 (дзеянні, накіраваныя на распальванне варожасці  па пракмеце іншай  сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненыя групай асобаў); ч.2 арт. 293 (навучанне або падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам, пагромамі, падпаламі і знішчэннем маёмасці); ч.1 арт.3611 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем); арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады ў інфармацыі, размешчанай у Інтэрнэце).

На інфармацыйнай платформе “Зручны горад” днямі з’явілася петыцыяй №5844 да чыноўнікаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з прапановай прывесці ў парадак дарогу да могілкак вёскі Дразды Лёзненскага раёна. Гэтая дарожная сітуацыя актуальная для мясцовых жыхароў, асабліва перад днём памінання памерлых - Радаўніцай. Жыхары вёскі на працягу апошніх некалькі гадоў безвынікова звярталіся да кіраўніцтва раёна з просьбай адрамантаваць дарогу да вясковых могілак.