Гарадская газета “Витьбичы» назвала гэта «унікальным мерапрыемствам». Праўда, не ўдакладніўшы, наколькі яно спадабалася пацыентам, якіх прывозяць у абласную бальніцу з усёй Віцебшчыны, калі на месцах лекары не даюць рады са складанымі выпадкамі.
Застаецца хіба пажадаць ім найхутчэйшага выздараўлення ў спадзевах на лекавы эфект духавога аркестра. Зрэшты, лекі ў Віцебску таксама «зарадзілі» патрыятызмам: каля аптэкі №164 фармацэўты танчылі пад мелодыі ваеннага часу.
Зоя Латыніна