Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Жнівень 2025

Лукашэнка даведаўся пра відэазварот у TikTok. І пацвердзіў, што дзіцячы садок у Гаршчэўшчыне не будзе зачынены

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У мінулым месяцы жыхары аграгарадка Гаршчэўшчына Талачынскага раёна запісалі відазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай не зачыняць  дзіцячы садок і не пераводзіць дзяцей у памяшканне  школы ў суседнім аграгарадку. Гэтую гісторыю Лукашэнка сам узгадаў 26 жніўня падчас нарады па пытаннях гандлёвага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Ен заявіў, што сацыяльна значныя аб’екты ў весках, нават бесперспектыўных, нельга зачыняць толькі таму, што яны нерэнтабельныя. І сам такім чынам перакрэсліў уласную палітыку “аптымізацыі” гандлю і школьнай адукацыі. Дзяржаўныя чыноўнікі, якія праводзілі палітыку ў тым самым рэчышчы, аказаліся, мякка кажучы, азадачанымі.

Лукашэнка заявіў, што дзіцячыя садкі нельга закрываць нават калі ў іх 7 выхаванцаў, бо гэта “7 пар працоўных рук”, маючы на ўвазе, што дарослыя змогуць працаваць у сельскай гаспадарцы, пакуль іх зеці пад дзяржаўным наглядам. І што недапушчальна, каб “даярка вазіла своё 4-гадовае дзіця за 7-10 кіламетраў”.  Да слова, жыхарам Гаршчэўшчыны прапаноўвалі  вазіць дзяцей за 18 км, у тым ліку па грунтовай дарозе. І дзятвы дашкольнага ўзросту ў аграгарадку не 7 чалавек, а 11, прычым іх прапаноўвалі перавесці у непрыстасаваны школьны булынак у аграгарадку Абольцы, дзе ўсяго трое “дашкалят”.

Каб гэтага не адбылося, бацькі змагаліся некалькі месяцаў і атрымалі адпіскі з райвыканкама, Віцебскага аблвыканкама і Адміністрацыі прэзідэнта - іх звароты проста "спускалі" на разгляд мясцовай улады, якая выступае за "аптымізацыю". Як толькі ролік са зваротам завірусіўся ў інтэрнэце, умяшалася рэдакцыя раённай газеты “Голас Талачыншчыны”. Там вырашылі, што маюць права адказаць на крык душы замест Аляксандра Лукашэнкі. У выніку з'явіўся артыкул аб тым, выключна "для карысці малых" іх вырашана вазіць у суседні аграгарадок за 18 км. Жыхароў Гаршчэўшчыны не прыняў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, а памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Бабічава папярэдзіў, каб нават не прыязджалі - усё роўна Бабічаў ім нічым не дапаможа.

Калі стала зразумела, што пагалоска пра гэты інцыдэнт шырока разляцелася па недзяржаўных інтрнэт-рэсурсах, у абвыканкаме ўключылі “задні ход”.  і паабяцалі  не толькі пакінуць садок, але і зрабіць там рамонт. Чарговая “аптамізацыя” не ўдалася.

Аднак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзіцячыя садкі скарачаць нельга, а вось школы - можна. І што практыка закрыцця установаў адукацыі на сяле будзе працягнута, і дзяцей будуць преводзіць на вучобу ў суседнія населеныя пункты для атрымання “нармальнай адукацыі”.

Міхаіл Бягун