Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Чэрвень 2025

Следчы камітэт наклаў арышт на кватэру актывіста Дзмітрыя Карняенкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Дзмітрый Карняенка нарадзіўся ў Оршы, але працяглы час жыў у Віцебску. Там ён меў уласнае жытло, на якое па распараджэнні Віцебскага гарадскога аддзялення Следчага Камітэту ад 29 траўня 2025г. накладзены арышт. Паведамленне пра гэта ад Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры даслалі ў Оршу на адрас бацькі актывіста.

Ужо некалькі гадоў  Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Але і за мяжой не пакідае  без увагі парушэнні на радзіме. У прыватнасці, ён займаецца вырашэннем камунальных праблем у Оршы і ў Віцебску. Таксама ён некалькі разоў звяртаўся да сілавых структуры і ў пракуратуру па пытаннях прыманенне ч.2 арт.19.11 КаАП:  ён заўважыў  выпадкі “распаўсюду экстрэмізма” ў інтэрнэце з боку “недатыкальных” асобаў” - жонкі старшыні аблвыканкама, кіраўніцы праўладнага пісьменніцкага саюзу, дырэктаркі абласнога краязнаўчага музея... Да слова, міліцыя не спяшаецца рэагаваць на “сігналы” актывіста, і на старонках людзей, набліжаных да ўлады,  “экстрэмісцкія “ спасылкі захоўваюцца і дагэтуль.

Падчас знаходжання ў замежжы, Дзмітрыя Карняенку двойчы празнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў”. У пачатку красавіка  2025 г.  на сайце МУС Дзмітрый Карняенка быў пазначаны  як удзельнік "экстрэмісцкага фармавання" -  праекта «Хрысціянская візія». Гэта грамадскае аб’яднанне святароў і вернікаў розных канфесій, створанага ў верасні 2020 года.  Праект займаецца  фіксацыяй  фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе  захаванню правоў чалавека.

У канцы красавіка сёлета ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» была ўключана ініцыятыва “Народный депутат”. У якасці ўдзельніка "экстрэмісцкага фармавання" быў названы  і Дзмітрый Карняенка.

Марыя Пятрэнка