Згаданае рашэньне было прынятае віцебскімі гарадзкімі ўладамі ў ліпені 2009 г. Яно патрабуе ад арганізатараў масавага мерапрыемства заключыць дамовы са службамі ЖКГ, міліцыі і мэдыкамі, перш як падаць заяўку на яго правядзеньне. Названыя службы ўсяляк ухіляюцца ад заключэньня патрэбных дамоваў, таму прадстаўнікам дэмакратычных сіл з моманту прыняцьця рашэньня № 881 не ўдалося правесьці ніводнай легальнай акцыі.