16.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя Стала вядома, што 21 сакавіка 2024 году ў судзе Гродненскага раёну вынеслі прысуд Уладзіміру Мікулічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").

Мужчына прызнаў віну. Паводле версіі абвінавачання, ён перапосціў у "Аднакласніках" некалькі публікацый, якія нібыта зневажалі Лукашэнку. Гэта былі ролікі пабліку "Беларусь политическая", а таксама тэкст і фота пабліка "STOP LUKA". 

Справу разглядаў суддзя Віталь Сініла. Таксама ён пастанавіў канфіскаваць у Мікуліча тэлефон. Мужчыну вызвалілі з-пад варты да адбыцця пакарання ў ПУАТ.

Крыніца: Мужчыну асудзілі да "хіміі" за некалькі рэпостаў пра Лукашэнку ў "Аднакласніках"