Усяго 13 нерухомых аб'ектаў, якія раней выкарыстоўваліся ў адукацыйных мэтах, будуць выстаўлены напродаж хутчэй за ўсё ў верасні. Сярод іх нават школа ў Наваполацку. Палова з гэтых будынкаў прапануецца па кошце 1 ці 2 базавых велічынь.
Каб ацаніць маштабнасць акцыі трэба праглядзець усесь спіс школ і дзіцячых садкоў, якія ўжо ацэнены і выстаўлены напродаж.
Гэта школы шэсць шклоў у вёсках Пастаўскага раёна: в. Навасёлкі-2 - 37 рублёў або 1 базавая велічыня, в.Муляры - 74 руб., в. Вереньки - 37 руб., аг. Андроны – 11 003 руб., в. Мягуны – 415 832 руб., в. Ляхаўшчына – 553 613 руб.
Дзве школы ў Шаркаўшчынскім раёне: в. Станіславава – 74 руб., і аг. Пялікі – 37 руб.
І па адной школе ў в. Завуцье (Міёрскі раён) - за 37 рублёў і ў в. Лескавічы (Шумілінскі раён) за 232 127 руб.
А самы дарагі лот знаходзіцца ў Наваполацку коштам у 1688530 рублёў.
Дзіцячыя садкі ў Полацкім раёне ў аг. Зялёнка ўлады плануюць прадаць за 48248 рублёў, а ў в. Варонічы за 218558 рублёў.
Закрыццё навучальных устаноў у Віцебскай вобласці звязана з тым, што насельніцтва ў рэгіёне імкліва скарачаецца, людзі з'язджаюць з сельскай мясцовасці ў гарады, а ў апошні час па палітычных і эканамічных прычынах і зусім з Беларусі.
Тамара Гусак