Згодна з дакументам 14 сакавіка і 25 мая, ў сувязі з правядзеннем у регіёне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі ("Дзень цвярозасці"). Гэтымі днямі мясцовыя чыноўнікі вырашылі абмежаваць на 24 гадзіны продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.
Пры правядзенні школьных выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 10 чэрвеня ўсе віды алкагольных напіткаў нельга будзе набыць у гандлёвым прадпрыемствах раёна з 17.00 да 24.00.
На працягу адных сутак 1 верасня не будзе доступу да алкаголю ў жыхароў Міёрскага раёна ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, і прымеркаваных да Дня ведаў.
А 3 кастрычніка стане апошнім праблемным днём у бягучым годзе для аматараў "закласці за каўнер" у сувязі з правядзеннем акцый, прымеркаваных да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам.
Іван Дольны