Сёлета каардынатарам «Бессмяротнага палка» прызначаны Андрэй Герашчанка, кіраўнік ГА «Русский дом»
Раней за ініцыятыву выйсці 9 траўня з партрэтамі сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – найбольш актыўна выступала прыхільніца «русского мира» Эльвіра Мірсалімава. У гэтым годзе яе актыўнасць напярэдадні Дня Перамогі заўважна знізілася. Аднак яна, як і летась, абяцае сёлета бясплатна раздаваць «георгіеўскія» стужкі ўдзельнікам акцыі. 9 траўня калона «Бессмяротнага палка» пройдзе ў «агульным страі» афіцыйнага маршу «Шэсце пакаленняў».
За пікет у інтэрнэце ўлады арыштавалі віцебскага лекара
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 15 красавіка за ўдзел у не дазволеным уладамі пікетаванні ў Telegram-канале арыштавала на 15 сутак лекара Аляксандра Рандарэнку.
Да святкаванняў 9 траўня рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Віцебску не скончана
Чарговыя «пераўтварэнні» плануюць завяршыць да XI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26 і 27 чэрвеня. Тымі самымі днямі будзе адзначацца і 1050-годдзе Віцебска. А мерапрыемствы да Дня Перамогі сёлета пройдуць не на плошчы, якая нават паводле назвы найбольш гэтаму адпавядае, у ў іншых мясцінах горада. Канцэрт і выстаўка вайсковай тэхнікі, якія раней праводзілі на плошчы Перамогі, цяпер пройдуць на плошчы Свабоды, а святочны салют - каля канцэртнай залы "Витебск".