Міхаіл Жураўлёў судзьдзёй Караблінай быў падвергнуты штрафу за распаўсюд газэты «Віцебскі Кур’ер» 22 кастрычніка 2012 году. Судзьдзя віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова і старшыня гэтага суду Мікалай Хамічонак ня ўгледзелі падстаў для адмены пастановы судзьдзі Караблінай. У цяперашні час правамернасьць прыцягненьня М. Жураўлёва да адміністрацыйнай адказнасьці разглядаецца ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. У выпадку пакіданьня пастановы суду ў сіле, М. Жураўлёў мае намер прасіць Камітэт ААН па правох чалавека прызнаць Рэспубліку Беларусь парушальнікам ягонага права на выказваньне думкі - права, гарантаванага артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох.