На яго зноў вярнулася рубрыка са складам рэдакцыі галоўнага абласнога выдання, якую былі прыбралі сёлета ў красавіку. Фотаздымкі супрацоўнікаў засталіся тыя самыя, і віцябляне, паглядзеўшы на іх, дакладна разумеюць: маладых кадраў у газеце няма, і на пасадах карэспандэнтаў працуюць даўно вядомыя асобы пенсійнага і перадпенсійнага веку.
Можна пераканацца і ў тым, што ў газеце "Витебские вести" ўжо год як няма галоўнага рэдактара - яго шукаюць з верасня мінулага года. Патрабаванні да прэтэндэнтаў - 5 год стажу на рэдактарскай пасадзе і "чыстая" біяграфія, бо давядзецца праходзіць ідэалагічную праверку з улікам меракавання КДБ.
Чаму пасаду галоўнага прапагандыста вобласці пакінула Наталля Камлева, якая адпрацавала галоўнай рэдактаркай абласной газеты паўтара гады, пакуль не вядома. Прынамсі, яе публічныя выказванні былі цалкам у рэчышчы афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. Цяпер газетай кіруе Алена Сыс, яе пасада - намеснік галоўнага рэдактара.
Ягор Пяткевіч