Мурал быў урачыста адкрыты да 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Але праз 5 гадоў пасля юбілею ў доме распачалі рамонт, і выява пісьменніка знікла пад “тэрмашубай”.
Цяпер рамонт завершаны, але няма ніякіх прыкметаў таго, што знакаміты мурал будуць аднаўляць. Што характэрна, дзяржаўная прэса і мясцовыя ўлады ніяк не каментуюць таго, што Орша страціла гарадскую адметнасць і мемарыяльны аб’ект, прысвечаны славутаму ўраджэнцу гэтага горада.
Дарэчы, спонсарам стварэння мурала ў 2020-м годзе быў мецэнат Андрэй Балабін, які ў верасні 2018 года выкупіў аршанскую хату Караткевічаў на той самай вуліцы, якая цяпер носіць ягонае імя. Там планавалі стварыць філіял музею ці іншую культурніцкую ўстанову, але і гэтая ініцыятыва цяпер аніяк не згадваецца.
Юрка Стог