Нагадаем, акцыя “Бессмертный полк”, на якую людзі выходзяць з партрэтамі сваіх блізкіх, загінулых падчас мінулай вайны, была запачаткавана ў Расіі. У Беларусі ана асацыіруецца перадусім з “русским миром” і падтрымкай расійскага нападу на Украіну ў 2022 годзе.
Эльвіра Мірсалімава лічыць адіна правільным аксесуарам да 9 траўня георгіеўскія стужкі. Беларускую альтэрнатыву ў выглядзе банбаньеркі з кветкай яблыні і чырвона-зялёнай стужкай яна лічыць прыдатнай хіба што да 1 Мая. Больш за тое: яна праманіторыла, ці выкарыстоўваецца георгіеўская стужка ў вулічным афармленні Віцебска да Дня Перамогі. І вынік яе не задаволіў – спрэс усё чырвона-зялёнае.
Феліцыян Красоўскі