“Інаагентам яшчэ не быў, але стаў”, -- напісаў актывіст у Facebook.
Ужо некалькі гадоў Дзмітрый Карняенка жыве ў вымушанай эміграцыі. Падчас знаходжання за мяжой яго двойчы прызнавалі ўдзельнікам “экстрэмісцкіх фармаванняў” у Беларусі - праектаў "Народный депутат" і "Хрысціянская Візія: НЕ ВАЙНЕ". Хрысціянскі антываенны праект быў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем” летась, 1 красавіка 2025 г., паводле рашэння беларускага КДБ.
Хрысціянская візія» - гэта грамадскае аб’яднанне святароў і вернікаў розных канфесій, створанага ў верасні 2020 года. Праект займаецца фіксацыяй фактаў рэпрэсій у Беларусі па рэлігійных і палітычных матывах, вядзе дзейнасць , якая спрыяе захаванню правоў чалавека.
На Віцебшчыне Дзмітрый Карняенка вядомы як актывіст, які спрыяе паляпшэнню гарадскога асяроддзя - адсочвае агрэхі ва ўтрыманні інфрамструктуры ў Віцебску і Оршы, дабіваецца іх ліквідацыі адказнымі службамі.
Марыя Пятрэнка