25 сакавіка яны ішлі ўскладаць кветкі ў знакавых мясцінах горада– да помніка князю Альгерду, да мемарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, да помніка Уладзіміру Караткевічу. І ўсё адно міліцыя практычна штогод затрымлівала людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі, іх каралі арыштамі і штрафамі. Былі, вядома, і асобныя акцыі, удзельнікаў якіх таксама жорстка пераследвалі.
У нашым архіве ёсць шмат фотаздымкаў са святкаванняў угодкаў БНР у Віцебску. Але лічам за лепшае іх не дэманстраваць, каб не нашкодзіць нашым землякам, якія застаюцца ў Беларусі. Таму выбралі той, якія найбольш ярка перадае настрой гэтага свята.
З Днём Волі, Віцебск!