Будынак, дзе месціцца «Дисплей» , зусім побач ад тых завадскіх карпусоў, якія перарабляюць на аквапарк. Таму праект мусілі дапоўніць агароджай, магчыма, будуць і зацемненыя вокны, праз якія немагчыма “шпіёніць” за працай каструктарскага бюро. Там, у сваю чаргу, таксама рыхтуюцца да “абароны” – ставяць шчыльныя жалюзі на вокны і плануюць іншыя захады бяспекі.
Справа ў тым, што віцебскі аквапарк плануюць збудаваць як цэлы комплекс пад гучнай назвай “Круіз”, дзе будуць і гатэль, і каворкінг-цэнтр, і фудкорт з рэстарацыяй. Плануецца, што сюды масава паедуць турысты, найперш з бліжэйшых расійскіх гарадоў.
Некалі аквапарк планавалі зрабіць у Палацы водных відаў спорту – пра гэта вялося яшчэ ў 2014 годзе. Потым планы сталі менш амбітнымі: палац так і не не пабудавалі, і ў 2020-м годзе аквапарк збіраліся размясціць у раёне вуліцы Труда. У 2024-м – загаварылі пра аквапарк у парку 1000-годдзя Віцебска. У 2025-м прагучалі абяцанні наконт комплекса “Круіз” і пра тое, што яго ўзвядуць за 3-4 гады. Але пакуль не ўсё вырашана нават з праектам, які ўвесь час удасканальваюць.
Віктар Баландзін