У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтыя інтэрнэт-рэсурсы з'явіліся 9 кастрычніка.
Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада» колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». Вільскага прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь ( на той час - 480 тыс. рублёў).
Таццяна Сушкіна