Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 30 Верасень 2025

Апостальскаму нунцыю і віцебскаму біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі каталіцкімі святарамі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Апостальскі Нунцый у Беларусі Іньяцыа Чэфалья і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч мелі намер наведаць у Бабруйскай калоніі палітзняволенага  святара Анджэя Юхневіча, пробашча санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліне, які служыў  быў асуджаны да 13 гадоў зняволення .


Айцец Анджэй Юхневіч быў накіраваны   ў Бабруйскую калонію сёлета ў жніўні. Святара затрымалі 8 траўня 2024 года, прычым спярша тройчы судзілі па палітычна матываваных “адміністратыўках”, і толькі потым прад’явілі крымінальнае абвінавачанне.  Суд над ім працягваўся амаль 4 месяцы і праходзіў у закрытым рэжыме. Таму ў чым канкрэтна абвінавацілі святара, не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі.  Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць. Вернікі  распавядаюць таксама, што ў справе святара гаворка ідзе пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны. Людзі лічаць, што абвінавачанне  збудавана на сумніўных паказаннях.

Верагодна, наведнікі прыехалі з  намерам сустрэцца і з другім асуджаным беларускім святаром, ксяндзом Генрыхам Акалатовічам, які знаходзіцца ў той жа калоніі, дзе і айцец Анджэй, піша  Тэлеграм-канал katolik_life. Аднак ім было адмоўлена ў спатканні.

Мацвей Лагодны