Віталь Броўка вядомы ў Віцебску чалавек, яму належаў паб «Торвальд» у цэнтры гораду. Гэта было месца для мноства канцэртаў і культурных падзеяў. Падчас ковіду каманда арт-пабу «Торвальд» пачала гатаваць ежу для лекараў з чатырох мэдычных установаў Віцебску.
Пасля пратэстаў 2020 года праз ціск уладаў паб зачыніўся.Віталь Броўка быў вымушаны пакінуць Беларусь у сувязі з немагчымасцю працягваць далей сваю справу. Спярша ён выехаў у Кіеў, дзе спрабаваў аднавіць дзейнасць арт-паба "Торвальд". Тут, як і ў Віцебску, праходзілі канцэрты беларускіх выканаўцаў, адкрытыя лекцыі, дыскусіі, працавалі курсы беларускай мовы "Мова нанова". Але неўзабаве пасля вайсковага нападу з боку Расіі арт-паб быў вымушаны згарнуць сваю дзейнасць, а яго ўладальнік пераехаў у Польшчу.
Сяргей Пальчэўскі