Друкаваць гэтую старонку
Серада, 30 Ліпень 2025

Старонкa ў Facebook віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай прызнаная “экстрэмісцкай”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Рашэнне пра гэта прыняў 28 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска. 30 ліпеня інфармацыя з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пачатку гэтага месяца ў “экстрэмісцкі” спіс на сайце ведамства  дадалі YouTube-канал «Настоящая Беларусь», аўтаркай і стваральніцай якога з’яўляецца Алена Янушкоўская.

Раней, у 2021 годзе, «экстрэмісцкімі» былі абвешчаныя старонкі «Настоящая Беларусь» у сацсетках Facebook, «Одноклассники» і «ВКонтакте». 3 лістапада 2021 года суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік «Молитва за Беларусь с Вячеславом Барком. 17.07.2021», размешчаны на YouTube-канале «Настоящая Беларусь». Цяпер ўвесь змест канала прызнаны "экстрэмісцкім".

Яго аўтарка Алена Янушкоўская ўжо некалькі год знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. У Беларусі супраць яе распачатая крымінальная справа, жанчыну абвясцілі ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі. 

Віцебская відэаблогерка Алена Янушкоўская набыла шырокую вядомасць, стварыўшы відэаканал «Настоящая Беларусь», дзе паказвала хібы мясцовага жыцця насуперак «прыгожай карцінцы», якую дэманструюць на беларускім тэлебачанні. Паралельна яна стварыла групы ў розных сацыяльных сетках, каб інфармаваць найбольшую колькасць сваіх падпісчыкаў. Падчас пратэстных падзеяў у 2020 г. блогерка вяла стрымы з мірных маршаў, яе неаднаразова судзілі і каралі арыштамі за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавах мерапрыемствах. 

Летась 8 траўня паводле рашэння КДБ прозвішча Алены Янушкоўскай было ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, які складае Міністэрства ўнутраных спраў. Прычынай стала жаданне ўзяць удзел у выбарах у Каардынацыйную Раду ў складзе «Аб’яднаннея палітычных партый «Народная Грамада» і «Беларуская Хрысціянкая Дэмакратыя» «Салідарнасць». 

У чэрвені мінулага года блогерку пазбавілі адзінага жытла ў Беларусі. Яе хату ў вёсцы Суйкава арыштавалі і прадалі : паводле афіцыйнай версіі, такім чынам пагасілі яе пазыкі па штрафах.

Ларыса Горава