Узнагарода была ўручаная 10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у канцылярыі маршала. Ад імя лаўрэата яе прыняў Барташ Веліньскі, намеснік галоўнага рэдактара “Газеты Выборчай”, карэспандэнтам якой быў Пачобут. Статуэтку, якая сімвалізуе зламаныя кайданы, уручыла яму намеснік маршала Ганна Банькоўска.
16 снежня ў Еўрапарламенце дачцэ Анджэя Пачобута будзе ўручаная прысуджаная журналісту прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава. Таксама селета палітвязень быў удастоены ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржузнагароды Польшчы.
8 лютага 2023 г. Анджэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ; арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці.
Сяргей Пухараў