Пасля першага аўкцыёна, дзе не было ніводнага ахвотнага купіць кватэру актывіста, падчас падрыхтоўкі другога кошт нерухомасці знізілі да 113 368 рублёў. Цяпер кошт упаў практычна на 40% у параўнальні з першапачатковым.
Пры гэтым кватэра прадаецца разам з усёй мэбляй і тэхнікай, што там знаходзіцца. Гэта і лядоўня, і пралка, і дыван, і нават занавескі на вокнах...
Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада», колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». Вільскага прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь ( на той час - 480 тыс. рублёў). Маёмасць Вільскага ў Наваполацку арыштаваная, яе хочуць прадаць дзеля пагашэння прысуджанага штрафа.
Таццяна Сушкіна