Друкаваць гэтую старонку
Субота, 21 Чэрвень 2025

У пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з’явіліся прозвішчы яшчэ 4-х жыхароў Глыбоччыны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Усіх чацвярых судзілі ў Глыбоцкім раённым судзе паводле ч.1 арт. 342 КК РБ ( арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ўсім чатыром прысуджана “хатняя хімія”. Суды над імі сталі наступствамі  міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года.

У дапоўненым экстрэмісцкім пераліку на сайце МУС -  Сяргей Рудак з Падсвілля, Сцяпан Рогацень з вёскі Запруддзе, жыхары Глыбокага Павел Лаўрыновіч і Дзмітрый Якімовіч, усім ім - за 50 год. А некаторыя - вядомыя, і нават знакамітыя асобы ў рэгіёне.

Так, глыбачанін Павел Лаўрыновіч -  краязнаўца і даследчык гісторыі Глыбоччыны, ён вядомы  супрацоўніцтвам з праваслаўнымі парафіямі Віцебшчыны, удзелам у сустрэчах, прысвечаных памяці беларускіх святароў — ахвяр савецкіх рэпрэсій, а таксама архіўнай і пошукавай працай для стварэння сінодыкаў памяці і выдання матэрыялаў па гісторыі ганенняў. Ён дапамагаў  у выяўленні імёнаў новых мучанікаў у Полацкай епархіі і дапамагаў у падрыхтоўцы царкоўных даследчых публікацый у Мёрах і Вушачах.

Глыбачанін Дзмітрый Якімовіч - вядомы ў рэгіёне бізнесмэн, гаспадар сядзібы “Якімовіч”, які адкрыў лесапілку, займаўся добраўпарадкаваннем гарадскога парка. Ен пабудаваў у гатэль і кавярню, даў гораду некалькі дзесяткаў працоўных месцаў  і ўвогуле  не аднойчы быў уганараваны ўладамі за ўнёсак у развіццё горада. Апрача гэтага Дзмітрый Якімовіч - кіраўнік мясцовага філіяла байкерскага клуба “ Thе Hооlіgаns”.

58-гатовы Сцяпан Рогацень з вёскі Запруддзе - былы воін-інтэрнацыяналіст, “афганец”. 

Звестак пра Сяргей Рудака ў адкрытых крыніцах знайсці не ўдалося, але ў гарадскім паселку Пдсвілле гэта распаўсюджанае прозвішча. Мы пісалі  пра былога супрацоўніка МНС Дзмітрыя Рудака, звольненага з гэтай структуры пасля 15-суткавага арышту, прысуджанага за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце”.

Агульная колькасць асуджаных у выніку мінулагодняга «хапуна» ў Глыбокім складае ўжо 36 человек.

Алег Воўк