За распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў улады аштрафавалі чатырох жанчын
У судзе Дубровенскага раёна 15 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакаралі штрафамі чатырох беларускіх жанчын: Вольгу Лексакаву, Вікторыю Кілянкову, Святлану Маталыгіну і Наталлю Бараўнёву.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі педагога-арганізатара
Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай, 29 чэрвеня, за актыўнасць у сацыяльных сетках па распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў аштрафавала педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую. Раней яе справа значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак яго перадалі па месцы рэгістрацыі педагога - у Сенненскі раён.
За распаўсюд «экстрэмізму» ўлады аштрафавалі выкладчыцу ВНУ
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 30 траўня, за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках аштрафавала на 370 рублёў намесніка дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій Полацкага дзяржуніверсітэта Марыю Дэканаву.
Супрацоўніку МНС з Глыбоччыны далі 15 сутак за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” і звольнілі з працы
Як стала вядома, Дзмітрыя Рудака з гарадскога пасёлка Падсвілле, што ў Глыбоцкім раёне, судзілі 13 чэрвеня ў Глыбокім па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Метадыстку Бешанковіцкага Дома рамёстваў пакаралі за рэпост фільма пра Лукашэнку
У канцы чэрвеня раённы суд у Бешанковічах прысудзіў штраф Ганне Гудоўскай. Жанчыну прызналі вінаватай «за распаўсюд экстрэмізму» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП- за рэпосты відэаматэрыялаў, прызнаных у Беларусі экстрэміскімі. Метадыстку Бешанковіцкага Дома рамёстваў аштрафавалі на 925 рублёў (25 базавых велічынь).
За чатыры лагатыпы і матэрыялы ў сацсетках – 925 рублёў штрафу
Як стала вядома, суддзя Пастаўскага суда Наталля Жукава пакарала жыхарку Пастаўшчыны В. паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду такой дзейнасці) дваццаццю пяццю базавымі велічынямі штрафу. Гэта складае 925 беларускіх рублёў. Да таго ж яна пастанавіла канфіскаваць сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння - мабільны тэлефон Redmi NOTE-9.
За пікет і «экстрэмізм» улады арыштавалі жыхара Міёраў
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 17 траўня за пікетаванне і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пастанавіла арыштаваць на 6 сутак электраманцёра з Міёр Уладзіміра Граковіча.
За пікет і распаўсюд «экстрэмізму» ўлады пакаралі прадпрымальніка арыштам
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 30 траўня пакараў адміністрацыйным арыштам на 12 сутак індывідуальнага прадпрымальніка з Глыбокага Валерыя Ермачэнка. Па версіі ўладаў ён правёў у сацыяльных сетках не дазволенае ўладамі пікетаванне і распаўсюдзіў «экстрэмісцкія» матэрыялы.
За распаўсюд «экстрэмізму» лёзненскія ўлады пакаралі арыштам жыхара Віцебска
Суддзя суда Лёзненскага раёна Алена Шарэц 7 чэрвеня за распаўсюджванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў” пастанавіла арыштаваць на пяць сутак жыхара Віцебска Антона Марозава.
За падпіску на «экстрэмісцкае» СМІ ўлады аштрафавалі выкладчыцу Полацкага дзяржуніверсітэта
Суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава 24 мая за падпіску аштрафавала на 740 рублёў асістэнтку кафедры тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу ПДУ Паліну Путро.