10 снежня адзначаецца Міжнародны день правоў чалавека. Сабралі разнастайныя актыўнасці, да якіх можна далучыцца, каб заявіць сваю прыхільнасць абароне правоў чалавека. 9 снежня ў 10.00 (GTM) адбудзецца анлайн-цэрымонія ўручэння прэміі Front Line Defenders 2021.

9 снежня

На мерапрыемстве будуць адзначаныя праца і трываласць шасці смелых праваабаронцаў з розных краінаў. Сярод іх прэміяй узнагародзяць кіраўніка Офіса людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і юрыста арганізацыі Алега Граблеўскага.

drazdouski_grableuski.jpg

"У 20-ю гадавіну стварэння Front Line Defenders мы вельмі рады прадставіць гэтых шасці лаўрэатаў прэміі, якія знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы за расавую і экалагічную справядлівасць, роўныя правы і свабоду", - сказаў выканаўчы дырэктар Front Line Defenders Эндру Андэрсан.

У сувязі з пандэміяй COVID-19 у гэтым годзе цэрымонія будзе прадстаўляць сабой відэапрэзентацыю працы кожнага з лаўрэатаў і транслявацца анлайн праз YouTube-канал і старонку ў Facebook Front Line Defenders.

Далучайцеся!

Штогадовая ўзнагарода Front Line Defenders для праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, была заснаваная ў 2005 годзе ў знак прызнання працы праваабаронцаў, што ўносяць выдатны ўклад у абарону іншых людзей і прасоўванне правоў чалавека, часцяком падвяргаючы саміх сябе вялікай асабістай рызыцы.

10 снежня

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага 10 снежня ў 15.00 па Мінскім часе правядзе анлайн-цырымонію ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі.

Лаўрэатаў і лаўрэатак прэміі абяруць у трох намінацыях – “Праваабаронца года”, “Журналіст года” і “Кампанія/ініцыятыва года”.

Трансляцыя будзе праходзіць на старонцы ДПЧ у Facebook.

10 снежня 2021 года адзначаецца не толькі Міжнародны Дзень правоў чалавека, але і заканчэнне акцыі “16 актыўных дзён супраць гвалту ў адносінах да жанчын” у рамках глабальнай кампаніі ААН.

zhanochy_aktyvizm.jpg

DRA e. v. і Фемгрупа Каардынацыйнага Савета запрашаюць далучыцца да анлайн-дыскусіі “Жаночы актывізм у Беларусі: паміж выгнаннем і турмой”.

Сярод 900 палітычных зняволеных больш за 100 - жанчыны. Многія з іх маюць малалетніх дзяцей. У якіх умовах знаходзяцца беларускі, якія трапілі ў турму па палітычных прычынах? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца актывісткі, якія знаходзяцца ў Беларусі, і тыя, хто былі вымушаныя бегчы з краіны? Якая падтрымка ім неабходна?

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркуюць Іна Кавалёнак з праекта дапамогі палітвязням politzek.me, Вікторыя Фёдарава з “Прававой ініцыятывы”, экспертка ў сферы правоў жанчын Дар’я Чурко і актывістка кампаніі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі 100xsolidaritaet (100хСалідарнасць) Анзгар Глістэр. Мадэратарка – нізавая фем-квір-актывістка Наста Базар.

Дыскусія пройдзе 10 снежня з 17.00 па 18.15 па Мінскім часе ў ZOOM з сінхронным перакладам на рускую і нямецкую мовы. Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.

11 снежня

11 снежня супольнасць “Жывая Бібліятэка” сумесна з валанцёрскай ініцыятывай народнай адукацыі “АБФ Літва” запрашае наведаць анлайн-мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню правоў чалавека.

zhb-11.12.21.jpg

Што такое Жывая Бібліятэка? 

Гэта фармат, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, нязвыклым для “большасці” ладам жыцця альбо светапоглядамі. Мэта Жывых Бібліятэк – барацьба са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй.

Якія Кнігі можна будзе “прачытаць”?

На мерапрыемстве ў вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства. У гэтым годзе вы зможаце паслухать наступныя Жывыя Кнігі: “Праца ў праваабароне”, “Транс*персона”, “Правы чалавека”, “Вымушаная міграцыя”.

Мерапрыемства адбудзецца 11 снежня з 12:00 да 14:30 у ZOOM. Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая да 23:59 гадзін 10 снежня.

Што запланавана афлайн? 

Міжнародны дзень правоў чалавека крочыць па планеце. Далучайся!

Заклікаем усіх ахвочых і салідарных 10 снежня далучацца да акцый, якія будуць праходзіць у розных гарадах свету, павіншаваць “вясноўцаў” з Міжнародны днём правоў чалавека, а таксама напісаць цёплыя словы для іншых палітзняволеных.

Крыніца: Як адзначыць Міжнародны дзень правоў чалавека? Спіс мерапрыемстваў