Сёння суд Савецкага раёна Гомеля разгледзеў справу 47-гадовага дальнабойніка Андрэя Дзямідава паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Аднак сам суд праходзіў у будынку Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" і заняў усяго пару гадзін. Суддзя Аляксандр Махароў пры дзяржабвінаваўцы Марыі Пушкар асудзіў гамяльчаніна перад студэнтамі да трох гадоў "хіміі" за абразу ў "Аднакласніках" гродзенскага ўчастковага Уладзіміра Казлоўскага – таго самага міліцыянта, які ўпаў на зямлю падчас патасоўкі 29 траўня мінулага года на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Паводле версіі абвінавачвання, Андрэй Дзямідаў 30 траўня мінулага года, "дзейнічаючы з намерам і агульнымі мэтамі распальвання палітычнай варожасці, здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю палітычнага становішча ў краіне, а таксама на публічную абразу прадстаўніка органаў улады пры выкананні ім службовых абавязкаў". Так, у "Аднакласніках" пад публікацыяй з фота і асабістымі звесткамі старэйшага ўчастковага інспектара з Гродна Уладзіміра Казлоўскага (цяпер ён — начальнік штаба УУС Ленінскага раёна Гродна), Дзямідаў пакінуў каментар, "які змяшчае абразлівую нецэнзурную лексіку моўнага выказвання ў непрыстойнай форме выкарыстання". Каментар датычыўся затрымання блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гродне, а Казлоўскі — той самы супрацоўнік органаў, які паваліўся на зямлю. Нагадаем, на адным з працэсаў за ягоную абразу Казлоўскі заявіў, што ў дзень інцыдэнту на выбарчага пікету яму прыйшло больш за тысячу абразаў.

Андрэй Дзямідаў
Андрэй Дзямідаў

"На працягу гадзіны прыйшло больш за тысячу абразаў". Мінчука асудзілі за знявагу міліцыянта, які на пікеце 29 траўня ў Гродне апынуўся на зямлі

У судзе Савецкага раёна Мінска 27 кастрычніка паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" асудзілі 57-гадовага Андрэя Васілеўскага.

На судзе мужчына прызнаў віну цалкам і раскаяўся. Крымінальную справу супраць гамяльчаніна завялі летам 2021 года і выбралі ў якасці меры стрымання падпіску аб нявыездзе, нягледзячы на тое, што мужчына працуе кіроўцам-міжнароднікам на ўласнай фуры. На працэсе Дзямідаў распавёў, што каментар размясціў на эмоцыях, бо быў абураны дзеяннямі міліцыянтаў пры затрыманні 29 траўня мінулага года блогера Сяргея Ціханоўскага. Ад далейшых паказанняў на судзе мужчына адмовіўся. Дзямідаў абараняў на судзе сябе самастойна, адваката ў яго не было.

Пацярпелы Казлоўскі ў суд не з'явіўся па прычыне "моцнай службовай занятасці", але пазоў аб спагнанні маральнай шкоды на 1500 рублёў ён заявіў.

Пацярпелы міліцыянт Уладзімір Казлоўскі 29 мая. Фота: HRODNA.LIFE
Пацярпелы міліцыянт Уладзімір Казлоўскі 29 мая. Фота: HRODNA.LIFE

Пракурорка Пушкар запрасіла ў якасці пакарання для кіроўцы-міжнародніка тры гады "хіміі". Праз паўгадзіны суддзя Махароў прызначыў менавіта такое пакаранне і пастанавіщ выплаціць пацярпеламу міліцыянту заяўлены пазоў у поўным аб'ёме.

Крыніца: Асудзілі перад студэнтамі ва ўніверсітэце. У Гомелі трыма гадамі «хіміі» пакаралі мужчыну за абразу ўчастковага