Марфа Рабкова. Фото: spring96.org Amnesty International заклікае звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая больш за год утрымліваецца ў СІЗА-1. 

Марфа Рабкова – праваабаронца і каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна". З верасня 2020 года яна знаходзіцца ў СІЗА. Ёй пагражае працяглае зняволенне толькі за тое, што яна займалася законнай праваабарончай дзейнасцю. Нягледзячы на трывожныя сімптомы і пагаршэнне стану здароўя Марфы Рабковай, адміністрацыя СІЗА на працягу некалькіх месяцаў рэгулярна адхіляе просьбы праваабаронцы аб аказанні ёй медыцынскай дапамогі, у тым ліку неадкладнай стаматалагічнай дапамогі.

Дапамажыце нам дамагчыся ад беларускіх уладаў неадкладнага аказання Марфе Рабковай медыцынскай дапамогі. Накіроўвайце звароты генеральнаму пракурору Беларусі з гэтым патрабаваннем:

Вы таксама можаце напісаць Марфе ліст салідарнасці:Рабковай Марыі Аляксандраўне 1995 г.н.СІЗА-1вул. Валадарскага., д. 2, МінскБеларусь220030

Amnesty International: Патрабуйце пачаць лячэнне праваабаронцы Марфы Рабковай, якой у СІЗА адмаўляюць у меддапамозе

Крыніца: Amnesty International: Патрабуйце пачаць лячэнне праваабаронцы Марфы Рабковай, якой у СІЗА адмаўляюць у меддапамозе Дакумент