Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 11 лістапада 2021 г.

У сувязі з няўхільным ростам колькасці выпадкаў асуджэння і зняволення грамадзян краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрымана інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Аляксандр Шматаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  2. Ігар Ухалюк, асуджаны паводле ч. 1 арт. 367 КК за паклёп у адносінах да прэзідэнта да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  3. Алег Грудзінаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  4. Аляксей Федаркевіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  5. Вадзім Собалеў, асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  6. Валерый Панкратовіч, змешчаны пад варту ў следчы ізалятар па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта;
  7. Андрэй Гарбуноў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 году абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  8. Антон Шлемен, асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  9. Юрый Вяршук,  асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  10. Сяргей Ільюшанка, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  11. Віктар Пыцько, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  12. Сяргей Юпатаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;
  13. Аляксандр Грыневіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 3 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

а таксама пра змяшчэнне пад варту ў СІЗА за каментары ў сацыяльных сетках у сувязі з перастрэлкай, падчас якой загінулі А.Зельцэр і супрацоўнік КДБ:

Мікалая Дземчанкі, Аляксандра Мілашэўскага, Алега Корзуна, Сяргея Рындзевіча, Івана Чаравакі.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta.

Крыніца: Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 18 палітвязняў