5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі "Гарадзенскай вясны" ("Haradzenskaja Viasna"). Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прызнаны экстрэмісцкімі:

Што гэта азначае для аўдыторыі сайта?

У першую чаргу прызнанне матэрыялаў экстрэмісцкімі азначае забарону распаўсюджваць іх і рабіць любыя дзеянні для гэтага, незалежна ад тэматыкі, зместу і часу публікацыі. Згодна з КаАП, караецца "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі". Нават калі матэрыялы з сайта перадрукоўваліся ў мінулым, гэта можа пацягнуць адказнасць, калі працоўныя спасылкі і матэрыялы сайта працягваюць выкарыстоўвацца ў агульным доступе на асабістых старонках.

Іншых наступстваў па законе быць не можа: напрыклад, па-ранейшаму можна чытаць матэрыялы, размешчаныя на сайце. Таму сачыць за навінамі аб правах чалавека на Гродзеншчыне можна ў тэлеграм-канале.

"Гарадзенская вясна" — рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра "Вясна", які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне.

Крыніца: Што азначае для чытачоў прызнанне матэрыялаў "Гарадзенскай Вясны" экстрэмісцкімі?