15 лістапада распачынаецца штогадовая акцыя “Марафон лістоў”, якую арганізуе Amnesty International.

У гэтым годзе адным з удзельнікаў акцыі стаў непаўнагадовы хлопец з Беларусі Мікіта Залатароў, які быў асуджаны да пяці года пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі за тое, што нібыта падчас пратэстаў 2020 года кінуў пад ногі двум амапаўцам і за "арганізацыю масавых беспарадкаў".

Падчас правядзення расследавання і судовага разбору беларускія ўлады парушылі яго права не падвяргацца катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання, а таксама яго права на справядлівы судовы разбор. Падчас затрымання і ў ходзе ўтрымання пад вартай яго збівалі, а супрацоўнікі міліцыі дапытвалі яго ў адсутнасць адваката або дарослага законнага прадстаўніка. Акрамя таго, ён знаходзіўся ў папярэднім зняволенні больш за шэсць месяцаў і змяшчаўся ў адзіночнай камеры. На момант меркаванага здзяйснення правапарушэння Мікіту Залатарову было 16 гадоў; ён пакутуе на эпілепсію.

Мікіта быў прызнаны палітзняволеным

Amnetsy International: Беларусь павінна вызваліць непаўналетняга, несправядліва асуджанага да пяці гадоў калоніі

22 лютага 2021 года 17-гадовага Мікіту Залатарова асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі па выніках судовага разбору, які праходзіў з парушэннямі.

Якія дзеянні прапануюцца?

У падтрымку Мікіты Залатарова Amnesty International заклікае:

Каго яшчэ можна падтрымаць у гэтым годзе?

Акрамя Мікіты Залатарова, Amnesty International у межах “Марафона лістоў” заклікае падтрымаць :

У штогадовым “Марафоне лістоў” патрабуйце ад уладаў Беларусі вызвалення падлетка Мікіты Залатарова

Крыніца: У штогадовым “Марафоне лістоў” патрабуйце ад уладаў Беларусі вызвалення падлетка Мікіты Залатарова Дакумент