Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 5-10 лістапада. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
Прызнанне экстрэмісцкай "Гарадзенскай Вясны"
5 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі сайт і сацсеткі "Гарадзенскай вясны" ("Haradzenskaja Viasna"). Гэта вынікае з рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў. Прызнаны экстрэмісцкімі:
- harodniaspring.org;
- https://vk.com/haradzenskajaviasna;
- https://www.facebook.com/ViasnaHaradzenskaja;
- https://twitter.com/harodniaspring.
"Гарадзенская вясна" — рэгіянальны сайт праваабарончага цэнтра "Вясна", які распавядае аб правах чалавека ў гарадзенскім рэгіёне.
Па заявах пракуратуры Партызанскага раёна г. Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram-суполак «Партызанскі 97%» і «МДЛУ За Свабоду» прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі.
10 лістапада ў Бабруйску быў ператрус у Аляксандра Шкрадзюка. Справа тычылася зняважальнага каментара ў тэлеграм-канале "Бобруйск Online".
У Мінску паведамляецца пра затрыманне Вольгі Зыбінай. Меркавана, яе затрымалі за "Пагоню" на аўтамабіле.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», затрыманая вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў і экс-кіраўніца "Радзіславы" Вольга Гарбунова. Цяпер яна ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычына затрымання высвятляецца.
У Салігорску 9 лістапада затрыманы 53-гадовы Уладзімір Далматовіч.
8 лістапада ў Мінску дома была затрыманая Таццяна Альшэўская. У панядзелак паведамляецца пра затрыманне Кірыла Гайдая.
Сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай затрымалі за маску «Честные люди»
8 лістапада з будынка суда ў ІЧУ забралі Аляксея Канеўскага, сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай. У суд ён быў выкліканы ў якасці сведкі, паведамляюць гомельскія праваабаронцы. Прычынай змяшчэння ў ІЧУ аказалася маска, на якой быў надпіс «Честные люди».
У вёсцы Шэпелі Мінскага раёна 7 лістапада сілавікі затрымалі Аляксандра Карытку. Яго змясцілі ў ІЧУ Мінскага раёна.
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф Скарыны».
У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні
Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага. Аказваецца адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу — 29 верасня.
З ПУР быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі".
"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку.
Раней аформленны перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату", — падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.
Інтэрнэт-рэсурс BYPOL і мабілізацыйны план «Перамога» прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем»
На палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча аказваецца ціск у калоніі
Паведамляецца, што Андрэй Войніч у магілёўскай калоніі атрымаў два спагнанні і быў змешчаны ў ШІЗА. У сваякоў няма з ім сувязі: яны не атрыліваюць ад яго лістоў, няма званкоў. Таксама сваякі не могуць адправіць Андрэю пасылку з рэчамі і лекі.
Нагадаем, 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па справе супраць сямі палітвязняў: Андрэя Войніча асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне
У лістападзе 21-гадоваму грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення.
Інфармацыя дапаўняецца.